Как ни крути, а жизнь прекрасна! (Велоклуб Кола-БОК)
Сайт не обновляется и переезжает на VELOBREST.BY
План мероприятий на 2017 год.
Ремонт велосипедов
Последние темы
» Одесская велосотка 2017
Вт 11 Апр - 13:52 автор Vladimir_S

» "Беловежская светлица"
Пт 10 Мар - 14:05 автор witek

» Подготовка к сезону.
Пт 10 Мар - 14:04 автор witek

» Майовка с клубом «MOSiR – HURAGAN» и 9 МАЯ.
Вс 5 Мар - 19:20 автор witek

» План мероприятий на 2017 год
Ср 22 Фев - 9:20 автор Светлана

» Хостел "Good Morning" приглашает в Брест!
Пт 3 Фев - 16:24 автор Natalia2293

» SERPEL -2017
Ср 18 Янв - 18:44 автор witek

» С Новым 2017 годом!
Сб 31 Дек - 18:54 автор ValodZia

» Культуру в массы!
Ср 7 Дек - 13:12 автор Pablo

» Новый сервис объявлений и барахолки.
Ср 30 Ноя - 18:12 автор Admin

» Погранзона
Чт 10 Ноя - 14:12 автор konstantin77

» Поиск интересных мест!
Пт 14 Окт - 10:10 автор Admin

Добавь метку на карту ВелоБреста!

Добавь метку на карту ВелоБреста!

Октябрь 2017
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Календарь Календарь

№7 (2014) "Общее Собрание членов клуба!".

Чт 18 Дек - 14:38 автор Admin

Дорогие друзья!

Подходит к завершению очередной 2014 …

Комментарии: 0

№6 (2014) "Городское закрытие велосезона!".

Ср 5 Ноя - 11:06 автор ValodZia

Уважаемые друзья!

Подошло время брестчанам закрыть …

Комментарии: 0


“Белы Ковель”, 2-4 жніўня

Предыдущая тема Следующая тема Перейти вниз

“Белы Ковель”, 2-4 жніўня

Сообщение  Heritage в Пн 22 Июл - 20:56

Шаноўныя сябры!

Запрашаем Вас прыняць удзел у прыгодніцкай гонцы “Белы Ковель”, якая адбудзецца 2-4 жніўня каля Оршы.



Гонка “Белы Ковель” – традыцыйная спартыўна-прыгодніцкая гонка з акцэнтам на культурную спадчыну і гістарычныя мясціны Верхняга Падняпроўя.
Падчас пераадолення дыстанцый Вы зможаце павандраваць па маляўнічых абшарах Аршаншчыны пешшу і на веласіпедзе, паказаць спрыт на вяровачных тэхнічных этапах, выявіць сябе ў спартыўным арыентаванні, пастраляць з сапраўдных лукаў.

Большасць кантрольных пунктаў, якія ўдзельнікам давядзецца вышукваць на мясцовасці з дапамогаю карты і сродкаў навігацыі, уяўляюць сабой архітэктурную, гістарычную, археалагічную каштоўнасць.
Руіны замка і культавых пабудоў,  акутаныя таямнічымі паданнямі гарадзішчы і курганы-валатоўкі, сцюдзёныя крыніцы і прахалодныя паркі, месцы былых непрыступных крэпасцяў і гістарычных бітваў, вір сучаснага горада і ціхія закуткі старажытнай Оршы – вось з чым прыйдзецца сустрэцца на дыстанцыях гонкі!
А ў дзікіх Арэхаўскіх лясах Вы зможаце сплавіцца па кавалку ажыўленага некалі шляху “з вараг у грэкі” з пераадольваннем сапраўдных волакаў, паблукаць па дрыгвяністых міжазёрных перашыйках з рэшткамі старажытных дубраў.

Выбірайце свой клас для ўдзелу!




Удзельнікам, якія ўпэўнены ў сваіх сілах і гатовыя ўпарта змагацца за перамогу над сабой і сваімі супернікамі, прапануюцца стандартныя класы Про, Вела і Трэк, працягласць і насычанасць якіх будзе трымаць у фізічным і маральным напружанні ўвесь час, да апошняга кроку на дыстанцыі, да апошняга націску на педаль веласіпеда і да апошняга ўзмаху вяслом…

Для тых, хто вырашыў паспрабаваць смак прыгодаў упершыню, для сямейных камандаў прапануюцца больш лёгкія аматарскія класы Вела і Трэк, якія пераадольваюцца на працягу светлавога дня.

А вось для тых, хто ўжо вырас з аматарскага класу, але яшчэ не вырашаецца паўдзельнічаць у сапраўдным Про-класе, прапануем новы аматарскі клас Про-Лайт, які ўключае большасць элементаў стандартнага Про, але ў скарочаным, аблегчаным варыянце.

Асаблівасцю нашай гонкі стане рагейнавая пабудова дыстанцый – адвольны выбар чарговасці прахаджэння этапаў і ўзяцця кантрольных пунктаў.  Рагейн праявіцца як у тым, што большасць пікетаў – неабавязковыя (бонусныя, што маюць свой кошт у балах у залежнасці ад складанасці і размяшчэння), так і ў тым, што камандам прыйдзецца няслаба напружыць звіліны, каб самім выбраць той парадак прахаджэння этапаў, такую тактыку ўзяцця пікетаў, якія прывядуць іх на вяршыню “Белага Ковеля”!

У матэрыялах, атрыманых ўдзельнікамі гонкі, будзе ненадакучліва размешчана інфармацыя пазнавальнага характару аб мясцовасці, помніках гісторыі і архітэктуры. Атрымаецца своеасаблівая экскурсія па гэтых цудоўных мясцінах, што  аблегчыць напружанасць спартыўнага змагання, пазнаёміць удзельнікаў з беларускай спадчынай, гісторыяй і паспрыяе папулярызацыі ведаў аб Беларусі.

Чакаем Вас на прыгодніцкай гонцы “Белы Ковель”!

Будзем рады Вас бачыць!

Падрабязнее на promwadtour.com

Кантактная інфармацыя: +375-29-2647731 Дзмітрый Траскоўскі
avatar
Heritage
Новичок
Новичок

Сообщения : 1
Дата регистрации : 2013-07-22

Вернуться к началу Перейти вниз

Предыдущая тема Следующая тема Вернуться к началу


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можете отвечать на сообщения